Визы в Швецию
Информация взята с сайта Шведского посольства в Беларуси
Пасольства Швецыі ў Мінску прымае заяўкі на атрыманне Шэнгенскай візы ў Швецыю ад грамадзян Беларусі, а таксама грамадзян іншых краін, якія маюць дазвол на знаходжанне ў Беларусі.
Шэнгенская віза дае магчымасць грамадзянам трэціх краін падарожнічаць паміж наступнымі краінамі: Швецыя, Нарвегія, Фінляндыя, Данія, Ісландыя, Францыя, Германія, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Бельгія, Люксембург, Чэхія, Славакія, Венгрыя, Грэцыя, Італія, Іспанія, Партугалія, Мальта, Славенія, Аўстрыя, Недэрланды, Ліхтэнштэйн, а таксама Швейцарыя (Увага! Дзейнічае для Швейцарыі з 29 сакавіка 2009 года для авіяпералётаў).
Шэнгенская віза азначае дазвол на кароткі візіт у Швецыю/Шэнгенскія краіны. Агульны тэрмін знаходжання ў Шэнгенскай зоне не павінны перавышаць 90 дзён на працягу шасці месяцаў. Калі Вы жадаеце застацца на даўжэйшы тэрмін, Вам неабходна падаць заяўку на від на жыхарства або на візу для доўгага знаходжання, так званую візу “тыпу D”.
Заяўку на атрыманне Шэнгенскай візы неабходна падаваць у Пасольстве Швецыі ў Мінску ў тым выпадку, калі Швецыя з’яўляецца асноўным пунктам назначэння паездкі.
Усе дакументы падаюцца і забіраюцца асабіста. Калі асабістая прысутнасць немагчымая, то як пры падачы, так і пры выдачы пашпартоў патрабуецца напісаная ў адвольнай форме даверанасць. За непаўналетніх дзяцей даверанасць падпісваецца бацькамі/апекунамі. Да даверанасці пры падачы прыкладаецца копія пашпарта даверанай асобы.
Неабходныя дакументы:
- 2 каляровыя пашпартныя фатаграфіі 35 x 40 мм на светлым фоне, зробленыя на працягу апошніх 6 месяцаў
- Запоўненая анкета, датаваная і падпісаная. Для кожнай асобы, якая плануе паездку ў Швецыю, павінна, незалежна ад узросту, падавацца асобная заяўка
Пашпарт, а таксама копіі пашпарта (усіх запоўненых старонак). Тэрмін дзеяння пашпарта павінны перавышаць тэрмін дзеяння запрошваемай візы па меншай меры на тры месяцы
Забраніраваныя білеты ў абодва бакі, а таксама іх копія
- Забраніраваны гатэль
- Даведка з месца працы на фірмовым бланку з пазначэннем імя, пасады, года прыёму на працу, а таксама заробку (за тры месяцы)
- Дакументальнае пацверджанне (у выглядзе выпіскі з банкаўскага рахунку альбо падарожных чэкаў) наяўнасці дастатковых грашовых сродкаў для знаходжання ў краіне (40 еўра/суткі лічацца мінімальнай суммай для знаходжання ў Шэнгене)
- Медыцынская страхоўка, якая пакрывае выдаткі не менш за 30.000 еўра і дзейнічае ва ўсіх Шэнгенскіх краінах
- Візавы збор 60 еўра аплачваецца пры падачы заяўкі. Дзеці да шасці год ад аплаты збору вызваляюцца
Наступныя дадатковыя дакументы неабходныя для некаторых заяўнікаў:
- Для замежных грамадзян: від на жыхарства ў Беларусі/беларуская віза, а таксама яго/яе копія
- Для студэнтаў: адпаведная даведка з месца вучобы
- Для дзяцей да 18 год, што падарожнічаюць з абодвума бацькамі/апекунамі:
— арыгінал і копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
— даведка з месца вучобы - Для дзяцей, якія падарожнічаюць без сваіх бацькоў/апекуноў або толькі з адным з бацькоў/апекуноў:
— арыгінал і копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
— арыгінал і копія натарыяльна заверанага дазволу на паездку ў Швецыю аднаго з бацькоў/абодвух бацькоў або апекуна/абодвух апекуноў, якія застаюцца на радзіме;
— копія старонкі пашпарта з асабістымі дадзенымі бацькоў/аднаго з бацькоў/апекуна/аднаго з апекуноў;
— калі дзіця запісана ў пашпарт аднаго са сваіх бацькоў/апекуна, то неабходная копія старонкі з асабістымі дадзенымі гэтага пашпарта;
— даведка з месца вучобы;
— копія рашэння суда аб устанаўленні апякунства
Контакты посольства Швеции в Минске:
Музычны завулак 1/2 B
220030 Мінск
тел: +375-17-226 55 40
факс: +375 17 226 55 43
эл. пошта: ambassaden.minsk@foreign.ministry.se
Міграцыйная служба
Аддзел дазволаў
601 70 Norrköping
Швецыя
тел: +46-771-23 52 35
факс: +46-11-10 81 55
эл. пошта: migrationsverket@migrationsverket.se
Наш опыт
Мы делали визу в Швецию, имея на руках приглашение от друзей. Персонал посольства был крайне учтив и приветлив. По телефону ответили на все вопросы. Наибольшие неудобства нам доставила необходимость предоставить ксерокопии всех заполненных страниц паспорта. Также нам сказали, что лишним плюсом при рассмотрении визы для путешествующих на автомобиле будет наличие билетов на паром. На всякий случай взяли туда и обратно. Как оказалось, не прогадали. Были вынуждены сменить дату отъезда и в результате в конце июля чуть не остались без билетов. Намеревались выехать из Риги, но пришлось плыть из Таллинна.